Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аптэкі пачалі забіраць рэцэпты


Міністэрства аховы здароўя зьмяніла парадак продажу лекавых сродкаў у аптэках. Цяпер аптэкі забіраюць рэцэпты ў грамадзянаў, якія набываюць лекі за поўны кошт.

Гэта прадугледжана адмысловай пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, гэтая мера дапаможа ўдасканаліць забесьпячэньне насельніцтва лекамі, а таксама пазбавіцца ад самалекаваньня. Акрамя таго, пры хранічным захворваньні схема лячэньня празь некаторы час мае патрэбу ў карэктаваньні, а часам і ў поўнай замене.

«Інструкцыя дапаўняецца нормай аб тым, што лекавыя сродкі выпісваюцца пацыенту ня толькі з улікам дыягназу, узросту, парадку аплаты і г.д., але і з улікам даступнасьці па цане. Гэта азначае, што ў першую чаргу выпісваюцца прэпараты, якія закупленыя па выніках дзяржаўных працэдур закупаў лекавых сродкаў», — адзначаецца ў камэнтары Міністэрства аховы здароўя.

У сувязі з тым, што цяпер рэцэпты застаюцца ў аптэцы, распрацаваны парадак выпісваньня лекаў у паліклініках на тэрмін да шасьці месяцаў. У гэтым выпадку лекі могуць быць выпісаныя на некалькіх рэцэптурных блянках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG