Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ правядзе канфэрэнцыю па тэрарызьме


«Партнэрства дзяржавы, грамадзкага сэктару і дзелавой супольнасьці ў барацьбе з тэрарызмам — бясьпека праз дыялёг, згода, узаемадзеяньне», — такая тэма навукова-практычнай канфэрэнцыі, якую 30–31 кастрычніка правядзе ў Беларусі КДБ.

Як паведамляе прэсавая служба КДБ, у канфэрэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі Сакратарыяту АДКБ, Антытэрарыстычнага цэнтру СНД, профільных структураў АБСЭ, дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў Расеі, Казахстану, Украіны, КНР, Інданэзіі, Нігерыі, Бэльгіі, Францыі.

Беларусь на канфэрэнцыі прадставяць кіраўнікі дзяржаўных органаў, шэрагу палітычных партыяў, рэлігійных арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, СМІ, банкаў і камэрцыйных арганізацыяў, якія эксплюатуюць аб’екты энэргетыкі, транспарту і гандлю.

«У парадак дня ўключаныя пытаньні заахвочваньня культуры міру і згоды, міжкультурнага, міжнацыянальнага і міжканфэсійнага дыялёгу, а таксама актуальныя праблемы ў сфэры ўзаемадзеяньня дзяржавы і дзелавой супольнасьці ў барацьбе з тэрарызмам, удасканаленьня мэтадаў і сродкаў антытэрарыстычнай абароны.

Асноўнай мэтай мерапрыемства зьяўляецца аб’яднаньне намаганьняў тэарэтыкаў і практыкаў у галіне папярэджаньня гвалтоўных праяў экстрэмізму і тэрарыстычных замахаў у дачыненьні да арганізацый і грамадзян», — паведамляе КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG