Гэта было вырашана падчас сустрэчы прадстаўнікоў Эўразьвязу 28 кастрычніка.
Пры ўвядзеньні апошняга пакета санкцый супраць Масквы краіны-сябры ЭЗ вырашылі перагледзець дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны ў канцы кастрычніка, пасьля чаго абмежаваньні маглі б быць ўзмоцненыя ці аслабленыя.
Лідэры такіх краін, як Італія і Вугоршчына, заяўлялі, што гэтыя санкцыі не працуюць і павінны быць паслаблены ці наогул зьнятыя. Але зьмену рэжыму санкцый павінны ўзгадніць усе сябры ЭЗ. Цяпер прадстаўнікі Эўразьвязу далёкія ад адмены санкцый. А такія краіны, як Літва, заяўляюць, што санкцыі супраць Масквы ў будучым павінны быць ўзмоцненыя.