Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разганяць мітынгі будуць Чабурашкі


Нядаўна створаную акустычную сыстэму высокай магутнасьці, якая дапаможа паліцыі разганяць удзельнікаў масавых беспарадкаў, прапануюць мантажаваць на паліцэйскія аўтамабілі.

Прыбор, названы ў гонар героя мультфільма з-за вонкавага падабенства, будзе разганяць парушальнікаў ашаламляльным гукам і залпамі піратэхнікі, піша «Маскоўскі камсамолец».

Як распавяла выданьню крыніца ў МУС Расеі, сваю назву сыстэма атрымала праз два вялікіх дынаміка радыюсам больш за мэтар, якія нагадваюць вушы знакамітага мультыплікацыйнага героя; яны разьмешчаныя па баках ад блёка для запуску разнастайнай піратэхнікі — у тым ліку дымавых і сьветлашумавых ракет.

Сыстэма «Чабурашка» здольная эфэктыўна працаваць на адлегласьці ад 50 да 70 мэтраў і прызначаная для разгону удзельнікаў масавых беспарадкаў. Піратэхніка павінна рабіць на парушальнікаў пераважна псыхалягічнае ўзьдзеяньне, а страшэнны гук з дынамікаў ня дасьць ім знаходзіцца паблізу аўтамабіля з усталяванай «Чабурашкай» даўжэй за 5 хвілін.

Кіраваць сыстэмай (у тым ліку круціць яе ва ўсе бакі) паліцыянты змогуць дыстанцыйна, праз пляншэт з усталяваным на ім адмысловым праграмным забесьпячэньнем. А ўбудаваная відэакамэра ператворыць «Чабурашку» ў «вочы» паліцэйскіх, дазваляючы ім сачыць за тым, што адбываецца звонку аўтамабіля, не пакідаючы яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG