Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі.
«Галасаваньне было пацьвярджэньнем, што Ўкраіна адданая дэмакратычным працэсам і адбылося нягледзячы на спробы прарасейскіх сэпаратыстаў пазбавіць права голасу многіх выбаршчыкаў на ўсходзе Ўкраіны. Але для імплемэнтацыі „менскіх дамоўленасьцей“ трэба яшчэ працаваць », — адзначыла Сакі.
У панядзелак прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў украінскі народ з правядзеньнем пасьпяховых парлямэнцкіх выбараў.
26 кастрычніка ва Ўкраіне прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць прызнае гэтыя выбары, у прыватнасьці эўрапейская сетка арганізацый па назіраньні за выбарамі (ENEMO) і АБСЭ заявілі, што ва Ўкраіне адбыліся дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі.