Пра гэта Луцэнка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля агучваньня вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу:
«Усе партыі Майдану будуць запрошаныя ў кааліцыю, не будзе таргоў за партыйныя квоты, урад будзе фармавацца па прафэсійнай прыкмеце», — заявіў Луцэнка.
Па выніках экзыт-полаў у Вярхоўную Раду праходзяць сем партый: Блёк Парашэнкі, «Народны фронт», «Самапомач», Радыкальная партыя Ляшко, «Свабода», «Бацькаўшчына» і Апазыцыйны блёк. Апрача апошняй усе яны могуць лічыцца партыямі Майдана.
У «Народным фронце» ўжо выказалі спадзеў, што пасаду прэм’ер-міністра захавае Арсень Яцанюк. Пра гэта на брыфінгу заявіў сьпікер цяперашняга складу Рады, адзін з лідэраў «Народнага фронту» Аляксандр Турчынаў:
«Падтрымка „Народнага фронту“ сьведчыць аб тым, што нашы ўкраінцы прызналі прафэсіяналізм і гатоўнасьць працаваць у складаных палітычных умовах дзейнага прэм’ер-міністра Ўкраіны Арсенія Яцанюка».
Лідэр «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка абяцала ўсяляк дапамагаць новаму ўраду далучыць Украіну да Эўразьвязу і НАТО.