Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У зоне канфлікту на Данбасе актывізаваліся снайпэры. Жыхароў заклікаюць быць пільнымі


У зоне спэцапэрацыі на Данбасе ў суботу актывізаваліся снайпэрскія групы сэпаратыстаў. Як паведаміў прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (СНБА) Андрэй Лысенка, снайпэры вялі абстрэлы ў населеных пунктах Луганскай вобласьці — Станічна-Луганскае і Калесьнікоўка. Ніхто не пацярпеў.

Лысенка адзначыў, што вайскоўцы блякуюць спробы сэпаратыстаў выехаць і вывезьці зброю за межы зоны спэцапэрацыі.

Паводле яго слоў, вайсковыя аддзелы кантралююць сытуацыю ў Данецкім аэрапорце і Марыюпалі.

Паводле апэратыўных дадзеных выведкі, ня выключана, што сэпаратысты пад выглядам байцоў аддзелаў Нацыянальнай гвардыі «Азоў» і «Айдар» плянуюць узброеныя правакацыі ў зоне спэцапэрацыі, каб паспрабаваць сарваць выбары ў Вярхоўную Раду. Пра гэта паведамляе УНП са спасылкай на МУС Украіны. Праваахоўныя органы заклікаюць жыхароў прылеглых раёнаў быць пільнымі.

Гарадзкая рада Данецку паведамляе, што становішча ў горадзе спакойнае, нягледзячы на тое, што пры абстрэле ў ноч на суботу быў разбураны жылы дом і пашкоджаны цэх хімічнага заводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG