Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 кастрычніка: Памяць пра Анатоля Сыса ў Гарошкаве; «Жыцьцё пасьля раку» ў Смаргоні


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Гарошкаве, роднай вёсцы Анатоля Сыса, прыхільнікі творчасьці паэта адзначаць яго 55-годзьдзе. Тут адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысьвечаная памяці паэта. Заплянавана таксама наведаньне музэйнай экспазыцыі, прысьвечанай Анатолю Сысу, у Броньненскай сярэдняй школе, якую скончыў паэт.

У Смаргоні ў канцэртнай залі Дзіцячай школы мастацтваў, вул. Кірава 2, адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку», якая выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды». Прэзэнтацыю праводзіць журналістка РС Ганна Соўсь. Пачатак а 13.00.

Прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі пра мумi-троляў «Небясьпечнае лета» ў Літаратурным доме «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 14.30.

У «Рыцарскім Замку» (Астрашыцкі гарадок) пройдзе «Halloween»: утульныя залі з камінкамі, рыцарскі бар, рэлякс-зона, цікавыя гульні, канцэртная заля з багатай музычнай праграмай да раніцы. Пачатак а 18.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.

«Нацыянальны склад арміі генэрала Булак-Балаховіча ўстанавіць вельмі цяжка. Роля беларускага элемэнту ў гэтай арміі адведзеная была перш за ўсё 2-й Менскай дывізіі. Паводле яе камандзіра, палкоўніка Мэдарда Мікошы, жаўнеры гэтай дывізіі ў большасьці паходзілі з тэрыторыі „Літвы і Беларусі“. Зразумела, этнічных літоўцаў сярод іх не было. У склад гэтай дывізіі пачаткова ўваходзілі: Менскі полк, Асобны беларускі батальён (з конным узводам) пад камандаваньнем капітана Хведашчэні і два беларускія партызанскія атрады. Палкам гэтай дывізіі даваліся назвы: Менскі, Смаленскі, Віцебскі, ды яшчэ Магілёўскі. У дывізію масава ўключаліся жаўнеры, завэрбаваныя ў лягерах для савецкіх ваеннапалонных. І іх колькасьць, відаць, перавышала колькасьць беларускіх добраахвотнікаў».

Алег Латышонак

2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.

«Жывапіс — занятак для сьляпых. Мастак малюе ня тое, што бачыць, а тое, што адчувае».

Пабла Пікаса

1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.

1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.

1934 — Карлас Шэрман, беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня.

«Азарэньне паэзіяй, каханьнем, сапраўдным сяброўствам, змаганьнем высакароднага сэнсу — гэта маланкавыя імгненьні, якія зрэдчас пакідаюць сьлед, драпіну памяці, засмучаную ўсьмешку. Да таго ж, чалавек наогул не суразьмерны з жыцьцём, як пясчынка — з пустэльняй. Хіба што раскрыцьцё таямніцы сродкамі мастацтва ў пэўнай ступені здольнае зьмяніць прапорцыі на карысьць асобы».

Карлас Шэрман

1936 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

25 кастрычніка 1919 нарадзілася Бэатэ Узэ, заснавальніца сэкс-шопінгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG