У Менску ў канфэрэнц-залі Палаца мастацтваў (вул Казлова, 3) арт-супольнасьць ім. Тадэвуша Рэйтана і выдавецтва «Галіяфы» адзначаюць 10-годзьдзе літаратурна-мастацкага альманаха «Тэксты». Пачатак а 19-й гадзіне.
У Менску ў кінатэатры «Перамога» пачынаецца Тыдзень сучаснага японскага кіно. Дэманструецца кінадрама «Дарагі мой». У фае кінатэатру адкрыецца выстава японскага жывапісу суміэ, этэгамі і каліграфіі. Арганізатары — Пасольства Японіі ў Менску і Цэнтар Japan Foundation.
У Менску ў клюбе «Графіці» адбудзецца клюбны канцэрт легендарнага беларускага рок-гурту Neuro Dubel. Пачатак а 19-й гадзіне.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.
1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.
1962 — гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу выведны самалёт ЗША быў зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан загінуў.
1989 — на вайсковай базе пад Станькавам на Койданаўшчыне, згодна з савецка-амэрыканскай дамовай пра ліквідацыю ракетаў сярэдняй і меншай дальнасьці, была зьнішчаная апошняя ракета СС-23. З гэтага моманту Беларусь стала бязьядзернай тэрыторыяй.
1991 — Вярхоўны Савет Туркменістану абвясьціў незалежнасьць краіны.
У гэты дзень нарадзіліся:
1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.
«Толькі нешматлікія, чый подлы дабрабыт залежыць ад народнага гора, робяць войны».
Эразм Ратэрдамскі.
1728 — Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік.
1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец.
1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.
«Беларусь ня мела моманту для сапраўднага прарыву да дэмакратыі, як Украіна і Расея... Вы пераскочылі адразу ад савецкай дыктатуры да дыктатуры іншага кшталту».
Фрэнсіс Фукуяма.
У гэты дзень памерлі:
1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім Вялікае Княства Літоўскае стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.
1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.
1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў.
1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону.
1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1937 — Каміла Крушальніцкая, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х гадоў.
З Календара Бахарэвіча: