Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня той Кісялёў


Вядучага тэлевізійнай праграмы «Чорнае люстэрка» на ўкраінскім тэлеканале «Інтэр» Яўгена Кісялёва, які раней атрымаў адмову ва ўезьдзе на ўкраінскую тэрыторыю, прапусьцілі ва Ўкраіну.

«Непаразуменьне ліквідавана, ён прапушчаны ва Ўкраіну», — паведаміў памочнік кіраўніка Памежнай службы Ўкраіны Сяргей Астахаў.

Раней Яўген Кісялёў паведаміў, што яму забаранілі ўезд ва Ўкраіну. Паводле журналіста, ён вярнуўся ва Ўкраіну ў чацьвер, але ў аэрапорце «Барыспаль» яго не прапусьцілі празь мяжу і паведамілі аб забароне на ўезд у краіну. Сам ён дапускаў, што яго затрымалі памылкова альбо з палітычных матываў.

Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Украіны паведаміў, што журналіста не прапусьцілі ва Ўкраіну памылкова.

«Гаворка ідзе аб забароне на ўезд іншаму Кісялёву. Цяпер гэтая памылка выпраўляецца», — сказаў суразмоўца агенцтва, удакладніўшы, што маецца на ўвазе генэральны дырэктар «Расеі Сёньня» Дзьмітры Кісялёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG