Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Ўнукава сышло ў адстаўку пасьля катастрофы «Фалькона»


Гендырэктар Унукава Андрэй Дзьякаў, яго намесьнік Сяргей Сонцаў і шэраг іншых мэнэджэраў аэрапорта пакінулі свае пасады пасьля крушэньня самалёта прэзыдэнта Total Крыстафа дэ Маржэры.

Як паведамляецца на сайце аэрапорта, кіраўнікі Ўнукава прынялі рашэньне аб адстаўцы «у сувязі з трагічнай падзеяй, якая адбылася ў ноч з 20 на 21 кастрычнiка», іх просьба была задаволеная.

Таксама ад сваіх абавязкаў адхіленыя зьменны дырэктар аэрапорта, начальнік аддзяленьня эксплюатацыі аэрадрома і вядучы інжынэр-кіраўнік.

Раней па справе аб авіякатастрофе былі затрыманыя: вядучы інжынэр аэрадромнай службы Уладзімер Ледзенеў, які адказваў за сьнегаўборачныя працы, кіраўнік палётаў Раман Дунаеў, дыспэтчар-стажор Сьвятлана Крыўсун і дыспэтчар Аляксандар Круглоў.

Прыватны самалёт «Фалькон» разьбіўся ва Ўнукава ў ноч на аўторак, у выніку сутыкненьня са сьнегаўборачнай машынай, якая апынулася на ўзьлётнай паласе. Загінулі чатыры чалавекі, якія знаходзіліся на борце, у тым ліку прэзыдэнт Total Крыстаф дэ Маржэры.

Прэзыдэнт Total Крыстаф дэ Маржэры
Прэзыдэнт Total Крыстаф дэ Маржэры

.

У ліку прыярытэтных вэрсіяў здарэньня сьледзтва разглядае памылку дыспэтчараў і дзеяньні кіроўцы сьнегаўборачнай машыны, які быў затрыманы ў аўторак. На допыце ён заявіў, што апынуўся на ўзьлётнай паласе выпадкова, паколькі «страціў арыенцір» і ня бачыў, і ня чуў самалёта, які ідзе на ўзьлёт.

У Расеі распачатая справа аб парушэньні правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі судна паветранага транспарту, у Францыі — аб ненаўмысным забойстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG