Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Расеі і Эбола ў парадку дня саміта Эўразьвязу


Лідэры краін Эўразьвязу правядуць саміт у Брусэлі. У цэнтры ўвагі будзе заключэньне пагадненьня па барацьбе са зьменай клімату і актывізацыя намаганьняў па ўтаймаваньні эпідэміі ліхаманкі Эбола.

Кіраўнікі 28 краін абмяркуюць, што трэба зрабіць, каб хвароба, якая ўжо забрала каля 4900 жыцьцяў ў Заходняй Афрыцы, не стала глябальнай праблемай.

Эўракамісія і дзяржавы-сябры ЭЗ ужо абавязаліся вылучыць 600 мільёнаў эўра на барацьбу з распаўсюджваньнем небясьпечнага вірусу. Чакаецца, што прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заклікае ўдзельнікаў саміту павысіць гэтую суму да мільярда эўра. Лідэры краін ЭЗ таксама абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне і вызначацца адносна магчымасьці зьмены рэжыму санкцый у дачыненьні да Расеі, якая анэксавала ўкраінскі Крым і паслала свае войскі ў Данбас. Сярод іншых тэм абмеркаваньня — пагроза з боку групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Іраку і Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG