Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Беларусі можна зарабіць тры тысячы даляраў?


Shutterstock - 3000$ dollar dollars
Shutterstock - 3000$ dollar dollars

Памочнік прэзыдэнта Лукашэнкі па эканоміцы заявіў, што годная зарплата для беларусаў — 3000 даляраў на месяц. Як вы лічыце, якую працу трэба мець у Беларусі, каб атрымліваць такія грошы? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадарыня: «Не, ну тры тысячы даляраў — гэта ўжо занадта сказана... І дзе такія грошы зарабіць? Хіба толькі ў сьне можна зарабляць такія грошы. Але прынамсі сярод маіх знаёмых такіх заробкаў ні ў кога няма».

Хлопец: «Ну, ня ведаю, можа хіба ў палітыцы? (Сьмяецца.) А можа, у кампутарнай сфэры. Але ўсё роўна гэта нерэальная сума для нашых людзей. Сытуацыя цяпер у нашай эканоміцы не такая добрая, і такія заробкі мець проста нерэальна».

Спадарыня: «Ведаеце, я ня ведаю, дзе цяпер такія грошы плацяць, бо мой заробак цяпер складае два мільёны 800 тысяч. Гэта, прабачце, хіба толькі кілерам ісьці працаваць? Магчыма, нехта недзе і зарабляе, але гэта ня ў нас. І гэта, калі ёсьць такое, то нелегальна і не сваімі рукамі».

Карэспандэнт: «Як думаеце — ваша начальства атрымлівае такі заробак?»

Спадарыня: «Не, думаю, не...»

Спадарыня: «Я ведаю, што тысячу можна зарабіць на будоўлі. Праўда, у Менску, але ня ў Горадні».

Карэспандэнт: «А ў сфэры, дзе вы працуеце, атрымліваюць такія грошы?»

Спадарыня: «Не, не атрымліваюць. У нас калі старацца, працаваць у швейнай вытворчасьці, то 500 даляраў можна зарабіць. Але гэта трэба працаваць і ў суботу, і не па 8 гадзін, а па 10».

Спадар: «Хто захоча, той заробіць...»

Спадар: «Я сумняваюся. У мяне радня жыве на вёсцы, то яны маюць два з паловай мільёны, а брат у горадзе каля чатырох мільёнаў зарабляе. Ну, а каб 3 тысячы даляраў — не, гэта несур’ёзна».

Хлопец: «Гэта адзінкі такія грошы зарабляюць. У Горадні, можа, 30–40 чалавек такія грошы зарабляюць у сфэры кампутарных тэхналёгій. У маім атачэньні калі нехта зарабляе 500 даляраў, то гэта вельмі аптымістычна, бо большасьць вышэй за 300 не зарабляе».

Хлопец: «Толькі ў міліцыі можна такія грошы зарабіць, болей нідзе. Хіба яшчэ і ў войску. Зразумела, што шарагоўцам там такіх грошай ня плацяць, трэба мець адпаведны статус для такіх заробкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG