Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Дзясяткі бел-чырвона-белых сьцягоў у Барысаве


18 кастрычніка актывісты барысаўскай суполкі Zмены вывесілі ў Барысаве на мосьце на праспэкце Рэвалюцыі больш за дзесяць нацыянальных сьцягоў. Акцыя была зьдзейсьненая на знак салідарнасьці з актывістам Zмены Паўлам Вінаградавым, які адбывае свае чарговыя суткі на Акрэсьціна. Акцыя прайшла пасьпяхова, ніхто з актывістаў не затрыманы, паведамілі арганізатары.

26-гадовы актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, быў асуджаны на чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні.

9 кастрычніка ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Наша Ніва

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG