Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўступіў у сілу закон аб «асаблівым рэжыме» ў некаторых раёнах Данбасу


Ва Ўкраіне ўступіў у сілу закон аб увядзеньні на тры гады асаблівага рэжыму самакіраваньня асобных раёнаў Данбасу. Тэкст дакумэнту апублікаваны ў афіцыйнай газэце Вярхоўнай Рады «Голас Украіны».

Дакумэнт уносіць зьмены ў дзеяньне заканадаўства ў тых раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей, якія кантралююцца сэпаратыстамі. Закон прадугледжвае стварэньне мясцовых органаў самакіраваньня і правядзеньне пазачарговых выбараў у рэгіёне 7 сьнежня 2014 г. У чацьвер, 16 кастрычніка, закон падпісаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) раней заявілі, што ня маюць намер праводзіць датэрміновыя выбары ў Данбасе 7 сьнежня. Як заявіў адзін зь лідэраў сэпаратыстаў Аляксандар Захарчанка, кіраўніцтва ДНР самастойна вырашыць, «калі і якія выбары будзе праводзіць».

У Менску 5 верасьня кантактная група па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны падпісала пратакол аб спыненьні вагню ў Данбасе. Дакумэнт, у прыватнасьці, прадугледжвае «асаблівы статус» некаторых тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей, якія ў цяперашні час кантралююць прарасейскія сэпаратысты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG