Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьціплы аптымізм пасьля сустрэчы Парашэнкі і Пуціна ў Мілане


Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы заявіў, што настроены пазытыўна ў пытаньні ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу пасьля сустрэчы, прысьвечанай сытуацыі ва Ўкраіне, якая адбылася сёньня раніцай у Мілане.

У працоўным сьняданку, які адбыўся ў рамках саміту «Эўропа — Азія» (АСЕМ), удзельнічалі прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэм’ер-міністры Італіі і Вялікабрытаніі Матэа Рэнцы і Дэвід Кэмэран, а таксама кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і старшыня Эўрапейскай Рады Гэрман ван Ромпэй.

Прарыву ў справе ўрэгуляваньня ўкраінскага канфлікту дасягнуць на гэтай сустрэчы не ўдалося. Уладзімер Пуцін таксама пазытыўна адазваўся пра міланскія перамовы. Паводле Кэмэрана,

Пуцін запэўніў лідэраў эўрапейскіх краін і прадстаўнікоў ЭЗ, што Расея не жадае ні падзелу Ўкраіны, ні замарожанага крызісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG