Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры краін Захаду выказаліся за выкананьне Менскага пратаколу


Кіраўнікі ЗША, Нямеччыны, Францыі, Італіі і Вялікабрытаніі ў сераду заявілі аб неабходнасьці паўнавартаснага выкананьня Менскага пратакола аб спыненьні агню на ўсходзе Ўкраіны ад 5 верасьня.

Пра гэта паведамляюць прэсавыя службы кіраўнікоў гэтых дзяржаў.

Кіраўнікі вядучых заходніх краін абмеркавалі неабходнасьць для Расеі выконваць усе свае абавязацельствы ў адпаведнасьці з дамовамі ў Менску. Акрамя таго, яны абмеркавалі намаганьні па працы міжнародных фінансавых інстытутаў для падтрымкі ўкраінскай эканомікі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Белага дома, распаўсюджанай у сераду.

Кіраўнікі дзяржаў адзначылі важнасьць поўнай і эфэктыўнай рэалізацыі палажэньняў Менскага пратаколу, асабліва ў захаваньні поўнага спыненьня агню, вываду зброі, устанаўленьня кантролю над расейска-ўкраінскай мяжой з боку назіральнікаў АБСЭ і вызваленьня закладнікаў, гаворыцца ў камюніке, распаўсюджаным па выніках відэаканфэрэнцыі.

У тым, што тычыцца барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» абмяркоўваліся намаганьні, што прымаюцца міжнароднай кааліцыяй, каб разбурыць і ў канчатковым рахунку зьнішчыць «Ісламскую дзяржаву» ў Іраку і Сірыі, у тым ліку спыніць патоку замежных баевікоў і стварыць лепшыя магчымасьці для ірацкіх сіл бясьпекі і ўмеранай сірыйскай апазыцыі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падкрэсьліў, што ваенны аспэкт кампаніі зьяўляецца толькі адным з аспэктаў больш шырокіх намаганьняў па супрацьдзеяньні ісламістам.

Абама адзначыў важнасьць барацьбы з прапагандай баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У відэаканфэрэнцыі прынялі ўдзел прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм’ер-міністар Італіі Матэа Ренца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG