Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ адкрыла справу супраць «ДНР» і «ЛНР» за злачынствы супраць чалавечнасьці


Мапа месцаў масавых пахаваньняў і канцлягераў у Данбасе, падрыхтаваная СБУ.
Мапа месцаў масавых пахаваньняў і канцлягераў у Данбасе, падрыхтаваная СБУ.

Служба бясьпекі Ўкраіны адкрыла крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да баевікоў груповак «ДНР» і «ЛНР», якія ва Ўкраіне прызнаныя тэрарыстычнымі, за злачынствы супраць чалавечнасьці.

Пра гэта заявіў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі, паведамляе прэсавая служба ведамства.

«На аснове масавых сьведчаньняў і выяўленых фактычных доказаў зьдзяйсьненьня баявікамі так званых „ДНР“ і „ЛНР“ злачынстваў супраць міру і бясьпекі чалавецтва СБУ распачатая крымінальная вытворчасьць па артыкуле 438 Крымінальнага кодэкса Ўкраіны аб зьдзяйсьненьні жорсткага абыходжаньня з мірным насельніцтвам, а таксама захопленымі ў палон вайскоўцамі, якія выявіліся ва ў катаваньнях вайскоўцаў і цывільнага насельніцтва, выгнаньні цывільных для прымусовых працаў, рабаваньне нацыянальных каштоўнасьцяў на захопленай тэрыторыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней СБУ апублікавала мапу злачынстваў супраць чалавечнасьці на тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласьцей. На ёй пазначана месцазнаходжаньне 26 турмаў, выяўленыя месца катаваньняў, расстрэлаў, масавых пахаваньняў мірных жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG