Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы трымаюць у расейскіх рублях 5% ашчаджэньняў


Расейскі рубель паставіў новы рэкорд: сёньня, каб купіць адзін даляр, у Маскве трэба аддаць ужо больш за 41 расейскі рубель. Як гэта адаб’ецца на беларусах, якія трымаюць грошы ў беларускіх банках у расейскіх рублях, і на фінансавай сыстэме Беларусі? Такое пытаньне карэспандэнт Свабоды задаў намесьніку старшыні праўленьня нацыянальнага банку Беларусі Сяргею Дубкову.

Сяргей Дубкоў адказаў:

«Насельніцтва Беларусі традыцыйна трымае свае зьберажэньні ў банках у далярах і беларускіх рублях. Доля ўкладаў у расейскіх рублях вельмі нязначная, яна складае менш за 5 працэнтаў ад усёй сумы ўкладаў. Расейскі рубель ніколі ня быў прыярытэтам для беларускіх укладчыкаў.

Зь іншага боку, Расейская Фэдэрацыя — наш асноўны гандлёвы партнэр, а расейскі рубель разам з далярам і эўра знаходзіцца ў адным кошыку, да якога прывязаны беларускі рубель. Таму для нас зьмяненьне расейскага рубля вельмі важнае. Мы шмат туды прадаём і шмат там купляем.

Зразумела, што са зьмяненьнем курсу расейскага рубля пэўныя зьмяненьні адбываюцца і ў нас, але яны нязначныя. Мы не павінны перакладаць адказнасьць за сытуацыю ў нашых фінансах, у нашай эканоміцы на расейскі рубель. Мы самі павінны лепш працаваць. Ня трэба шукаць бервяно ў воку суседа, а трэба самім рабіць так, каб ніякія зьмяненьні істотна не адбіваліся на беларускіх фінансах».

Ад пачатку году расейскі рубель патаньнеў на 25%.

Максымальны працэнт па ўкладах у расейскіх рублях у банках Беларусі — 9,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG