Пасьля сустрэчы ў Парыжы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым Кэры сказаў, што Вашынгтон адзначыў адвод расейскіх войскаў ад Украіны. Кэры зьвярнуў увагу, што войскі адводзяцца, а цяжкае ўзбраеньне — не. Масква адмаўляе прысутнасьць сваіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны.
Паводле слоў дзяржсакратара, заплянаваныя рэфэрэндумы на ўсходзе Ўкраіны ня будуць прызнаныя ЗША і міжнароднай супольнасьцю.
Кэры таксама заявіў, што жорсткія баі вакол Данецкага аэрапорта павінны быць спыненыя, а закладнікі, якія ўтрымліваюцца сэпаратыстамі, вызваленыя. Ён таксама адзначыў, што на расейска-ўкраінскай мяжы трэба аднавіць сувэрэнітэт Украіны.