«Прэзыдэнт Турэччыны сказаў, што ён прымае запрашэньне і зьбіраецца наведаць Беларусь з афіцыйным візытам у аглядным часе», — сказаў журналістам старшыня Савету Рэспублікі Беларусі Анатоль Рубінаў падчас візыту ў Анкару.
Ён адзначыў, што Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць Беларусь асноўным партнэрам на паўночным кірунку.
«Гэтая сустрэча паказала супадзеньне поглядаў па шматлікіх пытаньнях, у тым ліку міжнародных», — сказаў Рубінаў.
Паводле Рубінава, падчас сустрэчаў закраналася тэма павелічэньня частоты авіярэйсаў паміж Беларусьсю і Турэччынай.
«З прычыны ўзмацненьня супрацоўніцтва, увядзеньня бязьвізавага рэжыму ўзьнікае неабходнасьць павелічэньня авіярэйсаў з 4 да 5, а можа, і да 7 у тыдзень», — сказаў Рубінаў.