Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Смалявічамі загінуў італьянскі радыёляг


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

61-гадовы Лучана Фаста, італьянскі лекар з клінікі ў Бэргама, экспэрт у галіне радыялёгіі, адзін з арганізатараў мэдычнага абсьледаваньня чарнобыльскіх дзяцей у Італіі, загінуў у нядзелю ў Беларусі ў раёне вёскі Шэметава Смалявіцкага раёну (кірунак на аэрапорт Менск-2) на нерэгуляваным чыгуначным пераезьдзе.

Аўтамабіль «Audi 100», у якім ён ехаў, сутыкнуўся зь цягніком. Усе трое пасажыраў, сярод якіх быў брат мэдыка, загінулі, — паведамляюць італьянскія СМІ.

Прычыны трагедыі вывучаюцца.

«Лучана быў клясны хлопец, — кажуць ягоныя калегі і аднадумцы па руху дапамогі беларускім дзецям. — Ён не хацеў, каб праекты засталіся толькі марамі, і браўся рэалізаваць іх на практыцы. Ён быў з тых, хто верыў у дапамогу італьянцаў малым беларусам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG