Каталёнскае ўрад мае намер выпрацаваць альтэрнатыўны варыянт галасаваньня пра будучыню Каталёніі. Чакаецца, што дэталі праекту будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час.
Канстытуцыйны суд Гішпаніі раней прыняў да разгляду пазоў цэнтральнага ўраду з патрабаваньнем не праводзіць рэфэрэндуму аб аддзяленьні Каталёніі. Гэта і стала прычынай прызнаньня рэфэрэндуму незаконным — да вынясеньня судом канчатковага рашэньня. Урад Гішпаніі настойвае на тым, што пытаньні аб зьмене дзяржаўных межаў павінны вырашацца усім гішпанскім насельніцтвам.
Каталёнія — аўтаномная вобласьць на паўночным усходзе Гішпаніі, яе насельніцтва — больш за сем з паловай мільёнаў, сталіца — Барсэлёна.
У каталёнцаў існуе доўгая гісторыя канфліктаў з цэнтральнай уладай Гішпаніі. За няўдалым абвяшчэньнем незалежнасьці Каталёніі ў 1930-я гады сьледавала грамадзянская вайна ў Гішпаніі і доўгая дыктатура генэрала Франсыска Франка.
Вяртаньне да дэмакратыі ў 1970-я дазволіла гішпанскім рэгіёнам, у тым ліку Каталёніі, вярнуць сабе некаторую аўтаномію — асабліва ў адукацыйнай сыстэме, дзе каталёнская стала асноўнай мовай — у абмен на шырокае супрацоўніцтва з цэнтральным урадам у Мадрыдзе.