Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы ўкраінскай Нацгвардыі пікетуюць Адміністрацыю прэзыдэнта


Як паведамляюць украінскія СМІ, 350 салдат тэрміновай службы з базы Нацыянальнай гвардыі пад Кіевам збунтаваліся і пешшу вырушылі ў сталіцу пад Адміністрацыю прэзыдэнта.

Паводле некаторых паведамленьняў, салдаты пад адміністрацыяй патрабуюць «дэмбэля», гэта значыць, звальненьня са службы пасьля адбыцьця поўнага тэрміну службы (паўтара года).

Іншыя ўкраінскія СМІ паведамляюць, што збунтаваныя байцы папярэдне замкнулі афіцэраў у кладоўцы, патрабуючы, каб тыя паводзілі сябе зь імі «як зь людзьмі, а ня з быдлам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG