Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прыняў адстаўку міністра абароны


Валеры Гелетэй
Валеры Гелетэй

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў нядзелю прыняў адстаўку міністра абароны Валерыя Гелетэя. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, прэзыдэнт адзначыў, што прыйшоў час зьмяніць кіраўніцтва ваеннага ведамства. Парашэнка мае намер 13 кастрычніка ўнесьці ў Вярхоўную Раду прапанову на прызначэньне новага міністра абароны, гаворыцца ў паведамленьні. Пры гэтым прэзыдэнт выказаў надзею, што яго прапанова будзе падтрымана 14 кастрычніка на сэсіі Вярхоўнай Рады.

Па словах Пятра Парашэнкі, рашэньне аб зьмене кіраўніка Мінабароны і шэраг іншых кадравых рашэньняў, у прыватнасьці, аб вызваленьні кіраўніцтва Дзяржаўнай памежнай службы і Камітэту па пытаньнях выведкі і прызначэньне яго старшынём Ігара Сьмяшка, «сур’ёзна ўзмоцняць сілавыя структуры і ўмацуюць абараназдольнасьць Украіны».

У той жа дзень прэзыдэнт Украіны заявіў, што з палону сэпаратыстаў вызваленыя амаль паўтары тысячы ўкраінцаў, якія знаходзіліся ў закладніках, перадае «Украінская праўда». Парашэнка таксама заявіў, што ўдалося спыніць па ўсім фронце наступ праціўніка. «Прычым не наймітаў, не баевікоў-тэрарыстаў, а добра вымуштраваныя падразьдзяленьні рэгулярнай арміі суседняй краіны» — падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG