Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Культура ўмацоўвае нацыянальную сьвядомасьць


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў культуры Беларусі зь іх прафэсійным сьвятам.

«Вы робіце важкі ўнёсак у скарбніцу айчыннай культуры, якая зьяўляецца сёньня адным з найважнейшых фактараў умацаваньня нацыянальнай сьвядомасьці і адзінства народа», — цытуе тэкст віншаваньня прэс-служба прэзыдэнта.

Менавіта таму, зазначае Лукашэнка, «такое вялікае значэньне ў краіне надаецца захаваньню гістарычнай і мастацкай спадчыны, забесьпячэнню спрыяльных умоў для актыўнага разьвіцця сучаснай беларускай культуры».

Вы робіце важкі ўнёсак у скарбніцу айчыннай культуры, якая зьяўляецца сёньня адным з найважнейшых фактараў умацаваньня нацыянальнай сьвядомасьці і адзінства народа
Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка запэўніў, што дзяржава «з павагай і пашанай ставіцца ад дасягненьняў творчай інтэлігенцыі», і паабяцаў «заўсёды падтрымліваць тых, хто сваім талентам узбагачае нацыянальныя духоўныя скарбы і праслаўляе Беларусь у сьвеце».

Лукашэнка запэўніў, што дзяржава «з павагай і пашанай ставіцца ад дасягненьняў творчай інтэлігенцыі»

Міністар культуры Барыс Сьвятлоў у сваім віншаванні таксама адзначыў «глыбокую павагу дзяржавы да тых, хто стварае і беражліва захоўвае нацыянальную культуру незалежнай Беларусі». «Шматлікія клубы і палацы культуры, бібліятэкі і музеі, тэатры, школы мастацтваў і цэнтры рамёстваў задзейнічаны ў агульным працэсе будаўніцтва найноўшай гісторыі краіны», — гаворыцца ў віншаваньні кіраўніка Мінкультуры.

Між тым варта зазначыць, што работнікі сфэры культуры застаюцца ў Беларусі адной з самых нізкааплачваных катэгорый. Так, паводле зьвестак Белстату, у жніўні сярэдняя налічаная зарплата працаўнікоў сфэры адпачынку і забаваў, культуры і спорту склала 4 млн. 663 тыс. рублёў. Для параўнаньня: сярэдняя зарплата ў фінансавай сфэры ў жніўні склала 9 млн. 869 тыс., у прамысловасьці — 6 млн. 937 тыс. рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG