Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстраліся не змагла сказаць «не» Пуціну — прэм’еру


Аўстралія ня мела права вета на наведваньне расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным саміту «Групы дваццаці» ў Брысбэне.

Пра гэта прэм’ер-міністар краіны Тоні Эбат заявіў на сустрэчы з валянтэрамі, якія будуць працаваць на міжнародным мерапрыемстве.

«Расея зьяўляецца сябрам G20, такім чынам мы абавязаны прыняць расейскага лідэра ў гэтай краіне», — адзначыў Эбат.

Ён таксама адзначыў, што «ёсьць шмат аспэктаў зьнешняй палітыкі Расеі, якімі я не задаволены».

«38 аўстралійцаў былі забітыя падтрыманымі Расеяй баевікамі з выкарыстаньнем прадастаўленага Расеяй абсталяваньня», — сказаў прэм’ер-міністар Аўстраліі, маючы на ўвазе трагедыю рэйсу MH17 ў небе над Данбасам 17 ліпеня.

«Ёсьць шмат прычын для шкадаваньня за непрыкрытую агрэсію Расеі да менш слабога суседа», — сьцьвярджае Эбат, камэнтуючы адносіны Масквы і Кіева.

Саміт «Групы дваццаці» павінен адбыцца ў аўстралійскім горадзе Брысбэн 15 — 16 лістапада. Частка палітыкаў выказвала сумневы ў мэтазгоднасьці запрашэньня прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на гэтае мерапрыемства — праз ролю Масквы ў падзеях на ўсходзе Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG