Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ гатова падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах-2015 кандыдатуру Аляксандра Мілінкевіча


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Большасьць дэлегатаў Зьезда Партыя БНФ выказалісь за тое, каб падтрымаць ў якасьці адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 году старшыню руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

Падчас Зьезда Аляксей Янукевіч заявіў, што не лічыць неабходным Партыі БНФ ісьці з партыйным кандыдатам на Кангрэс дэмакратычных сілаў, таму што ў яго ўсё роўна ня будзе шанцаў атрымаць потым падтрымку памяркоўнай часткі беларускага грамадзтва.

У сувязі з гэтым падчас Зьезда была праведзена таемнае рэйтынгавае галасаваньне па пытаньню, які беларускі палітык лічыцца ў Партыі БНФ найбольш прымальнай асобай у якасьці адзінага кандыдата. Былі прапанованы пяць магчымых кандыдатур: Алена Анісім, Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў і Мікалай Статкевіч.

Вынікі галасаваньня атрымаліся наступнымі:

  • Аляксандр Мілінкевіч — 68 галасоў
  • Мікалай Статкевіч — 21
  • Алена Анісім — 20
  • Уладзімер Някляеў — 14
  • Анатоль Лябедзька — 1
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG