500 чалавек застаюцца ў закладніках у сэпаратыстаў на Данбасе Такую лічбу агучыў у Харкаве прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Па словах прэзыдэнта, раней у закладніках знаходзілася больш за дзьве тысячы чалавек. Вызваленьне закладнікаў працягваецца.
Пагадненьне пра вызваленьне закладнікаў было дасягнутае падчас паседжаньняў Трохбаковай кантактнай групы Украіна-Расея-АБСЭ ў Менску 5 і 19 верасьня. Ужо 8 верасьня прэзыдэнт Парашэнка заявіў, што вызваленыя 1200 украінскіх палонных і закладнікаў.