Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ліквідуюць «Мэмарыял»


Пазоў аб ліквідацыі праваабарончага таварыства «Мэмарыял» падало ў Вярхоўны суд Расеі міністэрства юстыцыі РФ.

Справа прызначаная да слуханьня на 13 лістапада. Мінюст выступае пазоўнікам, Расейскае гісторыка-асьветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае таварыства «Мэмарыял» – адказчыкам. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Вярхоўнага суду РФ.

Што паслужыла падставай для падачы пазову, пакуль не паведамляецца.

«Іскавая заява паступіла ў суд 24 верасьня, на наступны дзень суд прыняў яго да разгляду», – паведамілі агенцтву РІА Навіны ў Вярхоўным судзе.

У ліпені міністэрства юстыцыі ўключыла таварыства «Мэмарыял» у рэестар так званых «замежных агентаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG