Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія далучылася да Эўразійскага саюзу


Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Сарксян
Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Сарксян

Сёньня ў Менску была падпісаная дамова аб далучэньні Армэніі да Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Пуцін на паседжаньні Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады заявіў, што Армэнія гатовая да працы ў саюзе на роўных з Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам.

Вырашана таксама сёньня ж зацьвердзіць «дарожную мапу» інтэграцыі ў ЭАЭС Кіргізстану.

Дамова аб ЭАЭС, падпісаная ў траўні кіраўнікамі Расеі, Беларусі і Казахстану, павінна ўступіць у сілу ў 2015 годзе.

Уладзімер Пуцін заявіў пра далучэньне да ЭАЭС Армэніі і патлумачыў, што эканамічная частка пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ магла нанесьці значную шкоду эканоміцы саюзу:

«Да канца паседжаньня мы падпішам дамову аб далучэньні Армэніі да ЭАЭС. Армэнія гатовая да працы ў саюзе на роўных з Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам», — заявіў Уладзімер Пуцін.

Па словах Уладзімера Пуціна, цікавасьць да супрацоўніцтва з ЭАЭС праяўляюць і іншыя дзяржавы. Ужо паступіла некалькі дзясяткаў прапановаў наконт усталяваньня прэфэрэнцыйных рэжымаў гандлю.

Асобна ў сваёй прамове Ўладзімер Пуцін згадаў Украіну. Па словах расейскага прэзыдэнта, «і Кіеў, і Брусэль прыслухаліся да нашых аргумэнтаў і адклалі прымяненьне эканамічнай часткі пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ да 31 сьнежня 2015 году. Пуцін сьцьвярджае, што некаторыя палажэньні гэтай дамовы маглі нанесьці «істотную шкоду» эканоміцы ЕАЭС.

Адначасова кіраўнікі краін-удзельніц ЭўрАзЭС падпісалі дакумэнты аб спыненьні дзейнасьці арганізацыі.

Гісторыя ЭўрАзЭс цягнулася зь сярэдзіны 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя. Арганізацыя мела на мэце прасоўваць ідэю Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы. У яе ўваходзілі Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

Казахстан, Расея і Беларусь працягнуць супольную дзейнасьць у межах Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС) з 1 студзеня 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG