Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 кастрычніка. Новы спэктакль пра Мулявіна і вынікі тыдня супраць сьмяротнага пакараньня


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

А 12-й гадзіне паводле менскага часу Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт абвесьціць імя ляўрэата сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру.

У Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня ў офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» адбудзецца выніковая прэсавая канфэрэнцыя праваабаронцаў. Пачатак – аб 11-й гадзіне. Тэма прэсавай канфэрэнцыі «Беларусь у кантэксьце сусьветнага абаліцыянізму» – падкрэсьлівае, што Рэспубліка Беларусь, працягваючы выносіць і выконваць сьмяротныя прысуды насуперак сваім міжнародным абавязаньням, застаецца пад пільнай крытыкай міжнароднай грамадзкасьці. На сёньня Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды.

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбудзецца прэм'ера спэктаклю «Пясьняр» паводле п'есы Васіля Дранько-Майсюка. Спэктакль прысьвечаны знакамітаму музыку Ўладзімеру Мулявіну. Пачатак а 19-й гадзіне.

У Цэнтры сучасных мастацтваў (Менск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца лекцыя брытанскай мастацтвазнаўцы Крысьціны Лодэр «Казімір Малевіч і архітэктура Супрэматызму». Крысьціна Лодэр – віцэ-прэзідэнт Таварыства Малевіча і ганаровы прафэсар Эдынбурскага ўнівэрсытэту. Пачатак лекцыі а 19-й гадзіне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

Сусьветны дзень псыхічнага здароўя.

1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 — Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1930 — Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

1940 — Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

1943 — Валеры Галубовіч, беларускі гісторык.

1957 — Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Тайна двух акіянаў. 10 кастрычніка 1913 Панамскі канал злучае два акіяны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG