Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія фанаты перамаглі ўкраінцаў 8:1


Беларускія фанаты перамаглі ўкраінцаў 8:1
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:03 0:00

Вялікаму футболу на «Барысаў Арэне» папярэднічала сустрэча фанатаў зборных Беларусі і Ўкраіны.

Матч на штучным газоне спартовага комплексу, што па вуліцы Сурганава ў Менску, хоць і быў з катэгорыі таварыскіх, але скончыўся поўным трыюмфам гаспадароў — 8:1. Вось бы парачку галоў ды адпасаваць вечаровай сустрэчы грандаў у Барысаве...

Зрэшты, зьнешні антураж мала нагадваў гульню дваровых камандаў: каб трапіць на трыбуны, трэба было прайсьці пільны міліцэйскі агляд з абмацваньнем і прасьвечваньнем. Абапал агароджы стаяла некалькі аўтазакаў і аўтобусаў, людзей у пагонах і ў цывільным — дзясяткі. Цягам усяго матчу па пэрымэтры поля пахаджалі спэцназаўцы.

Аднак нешматлікія групы падтрымкі ўсё ж падцягнуліся — пераважна зь ліку ўкраінскіх заўзятараў, якія прыехалі падтрымаць галоўную зборную. Яны і задавалі тон імпрэзе. Як толькі распачаліся першыя гукі гімну Ўкраіны, усе дружна прыклалі рукі да сэрца і што ёсьць моцы пачалі сьпяваць «Ще не вмерла Україна...». Прычым з аднолькавым імпэтам гэта рабілі і гульцы, і публіка. І ўжо зусім ніякавата стала за беларусаў, якіх дзяржаўны гімн ніколькі не чапляў — ніхто нават губамі не варухнуў.

Украінскія аматары футболу ахвотна ішлі на кантакт, апавядалі, як вялікі і малы спорт яднае нацыю, як важна салідарызавацца ў бядзе. Пры гэтым наракалі на звышпільнасьць беларускіх памежнікаў, якія ледзь ня пачкамі разварочвалі заўзятараў, якія цягнікамі, аўтобусамі ці машынамі ехалі ў Беларусь. Прычым фатальнай памылкай было прызнацца, што мэта візыту — футбол.

Некаторыя ў Беларусі былі ўпершыню і не хавалі, што зьдзіўленыя кансэрвацыяй краіны ў савецкім мінулым. Сямейная пара з Львова, якая пацікавілася, як ад стадыёну дабрацца да Барысава, доўга не магла даць веры, што ім трэба дабрацца да раёну Рэвалюцыйнай і Чапаева, дзе іх чакае замоўленая кватэра. «Думалі, такія назвы засталіся толькі ў кніжках», — весела адрэагаваў гаспадар сям’і. Так і карцела адказаць зьбітым выразам: хто за што змагаўся, той тое і мае...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG