Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Бібліятэцы Свабоды» выйшла новая кніга Юрыя Дракахруста «Сем худых гадоў»


Ад сёньня кніга даступная на сайце Свабоды ў фармаце PDF, можна таксама замовіць яе папяровы варыянт.

«Сем худых гадоў» — 48-я кніга, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». У кнігу ўвайшлі 63 блогі, якія публікаваліся на сайце svaboda.org ад 2008 да 2014 году. Гэта і хроніка бягучых падзеяў, на якія аўтар апэратыўна адгукаўся, але адначасна і спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Першая прэзэнтацыя кнігі прайшла 4 кастрычніка ў Коўне ў рамках 4-га Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі.

Без варажбы*. Прадмова Аляксандра Лукашука да кнігі «Сем худых гадоў»

Спампаваць кнігу ў фармаце PDF можна тут.

Заяўкі на папяровы варыянт кнігі можна даслаць на электронны адрас:

rferl.minsk@gmail.com.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG