ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Палата прадстаўнікоў разглядае законапраект аб ратыфікацыі Дамовы аб Эўразійскай эканамічнай прасторы.
У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў — прэзэнтацыя кнігі «Каму патрэбна сьмяротнае пакараньне» (вул. Камсамольская, 7, пачатак у 18 гадзін).
Публічная лекцыя праваабаронцы Тамары Чыкуновай, заснавальніцы і кіраўніцы узбэцкай арганізацыі «Маці супраць сьмяротнай кары і катаваньняў», адбудзецца ў кнігарні «Галіяфы» (Менск, Валгаградзкая, 4а).
Аддзяленьне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюму запрашае на бясплатную сяброўскую вандроўку па Менску з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам Іванам Сацукевічам. Тэма «Менск часоў Першай Сусьветнай вайны». Збор у 18:30 перад уваходам у галоўны корпус чыгуначнага вакзалу.
Пінск — прэзэнтацыя Інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. Сустрэча адбудзецца ў гатэлі Прыпяць па вуліцы Дняпроўскай Флятыліі, 31. У праграме — сустрэча з пісьменьнікам Паўлам Ляхновічам ды канцэрт барда Зьмітра Бартосіка.
Стакгольм — абвяшчэньне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1648 — Войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.
1977 — у космас паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак.
У гэты дзень нарадзіліся:
1892 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.
1940 — Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.
«Мы жывем у сьвеце, дзе мы павінны хавацца, каб заняцца любоўю, у той час як гвалт практыкуецца сярод белага дня».
Джон Ленан
У гэты дзень памерлі:
1537 — Ганс Кранах, нямецкі мастак
1929 — Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты Святога Паўла.
1967 — Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.
1978 — Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.
Каляндар Бахарэвіча