Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўрамайдан» сярод намінантаў на прэмію Сахарава


Украінскі рух «Эўрамайдан», азэрбайджанская праваабаронца Лэйла Юнус і Кангалезскі лекар Дэні Муквэгэ вылучаныя кандыдатамі на атрыманьне прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», якая прысуджаецца Эўрапарлямэнтам.

Намінанты былі вызначаныя па выніках галасаваньня, якое адбылося ў аўторак у Брусэлі.

Рух «Эўрамайдан» паўстаў на хвалі дэманстрацыяў ва Ўкраіне ў падтрымку эўраінтэграцыі, якія прывялі да адхіленьня ад улады прэзыдэнта Віктара Януковіча ў лютым.

У паведамленьні Эўрапарлямэнта адзначаецца, што рух «Эўрамайдан» прадстаўляюць журналісты Мустафа Найем і Тацяна Чарнавол, сьпявачка і пераможца конкурсу «Эўрабачаньне» Руслана Лыжычка і актывістка Лізавета Шапяцільнікава.

Лэйла Юнус выступае ў абарону правоў чалавека ў Азербайджане, яна ўдзельнічала ў складаньні сьпісаў палітвязьняў у краіне. Лэйла і яе муж знаходзяцца пад арыштам. Іх абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.

Кангалезскі лекар Дэні Муквэгэ заснаваў шпіталь у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга для аказаньня дапамогі ахвярам сэксуальнага гвалту.

Ляўрэат прэміі імя Сахарава будзе аб’яўлены 16 кастрычніка.

Заснаваная Эўрапарлямэнтам прэмія «За свабоду думкі» — у памеры 50 тысяч эўра — выдаецца кожны год за дасягненьні ў галіне барацьбы за правы чалавека і свабоду самавыяўленьня.

Сярод ранейшых ляўрэатаў прэміі імя Сахарава — беларускі палітык Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG