Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Расеі могуць быць ўзмоцненыя,— МЗС Польшчы


Расея можа пацярпець ад узмацненьня санкцый, калі палітыка Масквы ва Ўкраіне ня зьменіцца.

Пра гэта міністар замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына заявіў у інтэрвію тэлеканалу Polsat News 7 кастрычніка. Парушэньне спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны, паводле яго слоў, прывяло аднаўленьня дыпляматычнага ціску на Маскву. Заходнія дзяржавы абвінавачваюць Расею ў прадстаўленьні ваеннай падтрымкі сэпаратыстам, Крэмль адмаўляе гэтыя сьцьвярджэньні. «Калі Расія ня зьменіць сваю палітыку, санкцыі будуць больш жорсткімі, і яны дадуць адчувацца яшчэ больш», — адзначыў Схэтына. «Усе эўрапейскія краіны кажуць у адзін голас, разам з Аўстраліяй, ЗША і Канадай. Свабодны сьвет кажа „не“ такой палітыцы », — дадаў міністар.

Схэтына быў прызначаны міністрам замежных спраў у верасьні. Яго папярэднік, Радаслаў Сікорскі, абраны сьпікерам польскага парлямэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG