Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 кастрычніка: Нобэль у хіміі


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – чарговае адкрытае пасяджэньне Беларускага камітэту салідарнасьці з Украінай. Штаб-кватэра ПБНФ, 18.00.

Стакгольм – абвяшчэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1500 – Браслаў атрымаў прывілей на магдэбурскае права.

1582 – у сувязі з рэформаю грыгарыянскага календару гэтага дня не было ў Італіі, Гішпаніі, Партугаліі і Рэчы Паспалітай.

1621 – закончылася Хоцінская бітва, што прынесла перамогу войску Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам над турэцкім султанам Асманам ІІ.

1656 – бітва пад Прасткамі. Перамога войска Кароны і ВКЛ над швэдамі.

1660 – бітва войска Рэчы Паспалітай на рэчцы Басі з маскоўскім войскам.

1917 – У Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская Крыніца».

1970 – Аляксандр Салжаніцын абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

У гэты дзень нарадзіліся:

1831 – Міхал Ельскі, беларускі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.

1885 – Аляксандар Бурбіс, беларускі савецкі палітычны і грамадзкі дзяяч, адзін з пачынальнікаў беларускага тэатру.

1902 – Канстанцін Кернажыцкі , беларускі гісторык.

1976 – Сяргей Пархоменка (Сярога), беларускі рэпэр.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА:

Вечная вайна. 8 кастрычніка 1508 ВКЛ і Маскоўшчына абвяшчаюць вечны мір на два гады

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG