Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэт Макарэвіча ў студыі праграмы «Смак» памянялі на партрэт Пушкіна


Кіраўніцтва каналу гэты факт пакуль не камэнтуе.

У студыі кулінарна-забаўляльнай праграмы «Смак» 4 кастрычніка замянілі партрэт першага вядучага праграмы, музыкі Андрэя Макарэвіча на партрэт рускага паэта Аляксандра Пушкіна. Выпуск праграмы апублікаваны на сайце «Першага канала». Пра гэта паведамляе «Дождж».

Кулінарна-забаўляльная праграма «Смак» выходзіць у эфір з 20 лістапада 1993 года. Першым вядучым праграмы быў Андрэй Макарэвіч, які зьяўляецца асноўным натхняльнікам яе стварэньня. У 2005 годзе праграма была зачынена, а ў 2006 яе адрадзілі ўжо зь іншым вядучым, Іванам Ургантам. Яго першым госьцем у праграме стаў Макарэвіч.

У апошнія месяцы Макарэвіч часта падпадаў пад рэзкую крытыку ў расейскіх дзяржаўных СМІ з-за яго пазыцыі па Ўкраіне. У канцы жніўня музыка напісаў адкрыты ліст прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну з просьбай спыніць хвалю «бруду і паклёпу», які трэці тыдзень паступае ў адрас Макарэвіча зь некаторых СМІ.

На думку музыкі, крытычныя выказванні аб ім былі зьвязаныя зь яго выступам 12 жніўня ў лягеры ўцекачоў з Данбасу, размешчаным у Сьвятагорску. Пасьля гэтага выступу некаторыя расейскія грамадзкія дзеячы і палітыкі заявілі, што Макарэвіч прытрымліваецца антырасейскіх перакананьняў, і, адпаведна, яго дзеяньні носяць антырасейскі характар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG