Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ стварае «мапу сьмерці» Данбасу


Служба бясьпекі Ўкраіны пачала вызначаць месцы разьмяшчэньня створаных баевікамі канцлягераў і масавых пахаваньняў на Данбасе.

«Мы пачалі вельмі складаны і працяглы працэс ідэнтыфікацыі месцаў канцлягераў і масавых пахаваньняў у Данецкай і Луганскай абласьцях», — зазначыў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі.

Лубкіўскі ўдакладніў, што гаворка ідзе пра пахаваньні ўкраінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў.

Паводле ягоных слоў, спэцслужбы пачалі складаць «мапу сьмерці», на якой пазначаныя злачынствы баевікоў супраць чалавечнасьці.

Дарадца кіраўніка СБУ адзначыў, што гэта толькі пачатак працы і мапа пакуль няпоўная.

СБУ выкарыстоўвае дадзеныя розных ведамстваў, інфармацыю з розных крыніц, у тым ліку зьвесткі ад мясцовых жыхароў і здымкі з космасу.

«Тэрарысты Гіркін, Безьлер і іх памагатыя зь першых дзён выкарыстоўвалі недапушчальную практыку таталітарных рэжымаў — замянілі судовыя і праваахоўныя органы карнымі і стварылі сыстэму так званых „троек“, якія без суду і сьледзтва захоплівалі людзей, катавалі ў падвалах, выносілі прысуды і расстрэльвалі», — падкрэсьліў ён.

СБУ спадзяецца разам з АБСЭ і інстытутамі ААН расьсьледаваць кожны эпізод, а вінаватых у злачынствах пакараць і асудзіць усёй сусьветнай супольнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG