Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі зьбіральніка подпісаў за «Народны рэфэрэндум»


Сябра АГП Ежы Грыгенчу быў затрыманы ўчора, калі зьбіраў подпісы за «Народны рэфэрэндум» у мікрараёне Дзевятоўка. Усе подпісы ў яго канфіскавалі нібыта для правядзеньня экспэртызы на законнасьць ягоных дзеяньняў.

Паводле каардынатара кампаніі «Гавары праўду» Зьмітра Бандарчука, Грыгенчу затрымалі пасьля таго, як адзін з жыхароў шматпавярхоўкі, у кватэру да якога той заходзіў, выклікаў міліцыю.

Грыгенчу сабраў 34 подпісы, і ўсе яны былі забраныя ў пастарунку нібыта дзеля экспэртызы на законнасьць ягоных дзеяньняў. На Грыгенчу склалі пратакол апытаньня і паабяцалі на працягу 10 дзён паўторна выклікаць у пастарунак.

Зьміцер Бандарчук зьдзіўлены дзеяньнямі міліцыі, бо подпісы за «Народны рэфэрэндум» у Горадні зьбіраюцца ўжо каля году, і ў міліцыі гэта вядома, але чамусьці затрыманьне адбылося менавіта цяпер.

Бандарчук: «Я вось ніяк не магу ўцяміць: ці гэта было выпадковае затрыманьне, ці ўсё ж гэта зьвязана з тым, што ўчора быў першы дзень адкрыцьця сэсіі Палаты прадстаўнікоў? І ўчора кампанія „Гавары праўду“ са сваімі калегамі па кааліцыі аднесьлі ў парлямэнт 50 тысяч подпісаў, і іх дэпутаты прынялі. Атрымліваецца, што грамадзяне могуць зьвяртацца да іх са зваротам і яны прымаюць гэтыя подпісы, а з другога боку, міліцыя паказвае, што ў яе ўсё пад кантролем і подпісы нібыта сабраныя з парушэньнямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG