Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Макарэвіч дасьць канцэрт у Менску і не дае інтэрвію


Андрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч

Расейскі музыка прыняў рашэньне «на месяц выйсьці з інфармацыйнага поля».

Сёньня ў Менску ў Палацы спорту адбудзецца канцэрт гурта «Машына времени» з нагоды 45-годьдзя. Пачатак а 20-й гадзіне.

Радыё Свабода зьвярнулася да лідэра гурту Андрэя Макарэвіча з просьбай па інтэрвію, аднак музыка ветліва патлумачыў, што прыняў рашэньне інтэрвію не даваць.

Андрэй Макарэвіч заняў прынцыповую пазыцыю ў дачыненьні да цяперашняй расейскай улады і жорстка крытыкуе яе дзеяньні ва Ўкраіне.

Адну з апошніх сваіх песень музыка назваў «Моя страна сошла с ума». 12 жніўня на запрашэньне Фонду валянтэраў Украіны расейскі музыка наведаў рэгіёны Данбасу, вызваленыя ад сэпаратыстаў і выступіў з канцэртам перад украінскімі ўцекачамі.

Пазыцыя Макарэвіча стала падставай для нападак расейскай прапаганды і правакацый супраць музыкі. Пры канцы верасьня актывісты партыі «Другая Россия» паспрабавалі сарваць канцэрт Макарэвіча ў Маскве, распыліўшы ў памяшканьні сьлезацечны газ. У прэсе зьяўляліся паведамленьні пра тое, што апошнім часам у музыкі ўзьнікаюць праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG