Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мова ці кава» шукае вядоўцаў: «Хочаш зрабіць унёсак у беларусізацыю — табе сюды»


Belarus - banner mova ci kava
Belarus - banner mova ci kava

Грамадзкая ініцыятыва «Мова ці кава» правядзе кастынг для новых вядоўцаў курсаў. Сумоўе адбудзецца 1 кастрычніка а 19-й гадзіне ў галерэі TUT. BY.

«Ведаеш мову, любіш публіку, хочаш зрабіць унёсак у беларусізацыю — табе сюды», — запрашаюць арганізатары курсаў.

Удзельнікам прапануюць расказаць пра сябе, падзяліцца ідэямі для курсаў, пазнаёміцца з камандай і пачаставацца кавай.

На самапрэзэнтацыю адводзіцца 5 хвілін.

Альбо прапануецца напісаць пра сябе на адрас курсаў movacikava@gmail.com.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG