Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя зь Беларусі сустрэнецца з генсакратаром Рады Эўропы


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд

Дэлегацыя прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў цяпер зь візытам у Страсбургу. Падчас працы Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы тут будзе праведзены шэраг сустрэчаў.

У складзе дэлегацыі — старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і іншыя.

Сёньня дэлегацыя зь Беларусі сустрэнецца з кіраўніком дырэкцыі па палітычных пытаньнях сакратарыяту ПАРЭ Аляксандрам Гесэлем (Alexander Guessel), камісарам Рады Эўропы па правах чалавека Нілсам Муйжніексам (Nils Muižnieks), а таксама генсакратаром Рады Эўропы Турб’ёрнам Ягландам (Thorbjorn Jagland).

Асноўная тэма сэсіі ПАРЭ — ваенны канфлікт на ўсходзе Ўкраіны. Таксама парлямэнтары абмяркуюць стан правоў чалавека ў іншых краінах Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG