Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум па незалежнасьці Каталёніі прыпынены


Канстытуцыйны суд Гішпаніі ў панядзелак прыпыніў дзеяньне дэкрэта з нагоды правядзеньня ў лістападзе рэфэрэндуму аб незалежнасьці рэгіёну Каталёнія.

У пастанове суда гаворыцца пра неабходнасьць перш вывучыць пытаньне, ці не парушае плянуемы рэфэрэндум заканадаўства краіны. З запытам у Канстытуцыйны суд зьвярнуўся ўрад Гішпаніі. Прэм’ер-міністр Марыяна Рахой настойвае, што такое галасаваньне ня будзе адпавядаць Канстытуцыі.

У нядзелю кіраўнік Каталёніі Артур Мас падпісаў пастанову з заклікам правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці гэтай гішпанскай аўтаномнай вобласьці 9 лістапада. Каталёнія, са сталіцай у Барсэлёне, лічыцца адным з найбольш багатых і прамыслова разьвітых рэгіёнаў краіны. Колькасьць прыхільнікаў незалежнасьці ў гэтай правінцыі прыкметна ўзрасла на фоне эканамічнага крызысу і жорсткіх захадаў эканоміі, якія прымаюцца Мадрыдам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG