Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнія плянуе рэфэрэндум аб незалежнасьці на 9 лістапада


Кіраўнік Каталёніі Артур Мас падпісаў сёньня пастанову з заклікам правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці гэтай гішпанскай аўтаномнай вобласьці 9 лістапада.

Мадрыд ініцыятыву не падтрымлівае. Як заявіў прэм’ер-міністар краіны Марыяно Рахой, ён мае намер блякаваць правядзеньне плебісцыту. Чакаецца, што ў пачатку будучага тыдня пройдзе спэцыяльнае пасяджэньне гішпанскага ўраду. Магчыма, што разгляд пытаньня будзе перададзены ў Канстытуцыйны суд.

Каталёнія са сталіцай у Барсэлёне лічыцца адным з найбольш багатых і прамыслова разьвітых рэгіёнаў Гішпаніі. Колькасьць прыхільнікаў незалежнасьці прыкметна ўзрасла на фоне эканамічнага крызісу і жорсткіх захадаў эканоміі, якія праводзіць Мадрыд.

Ня так даўно, 18 верасьня, аналагічны рэфэрэндум праводзіўся ў Шатляндыі, дзе ў выніку перамаглі прыхільнікі захаваньня рэгіёну ў складзе Вялікабрытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG