Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазнаныя ўжо 251 ахвяра крушэньня малайзійскага «Боінга»


Дакумэнты адной з ахвяраў
Дакумэнты адной з ахвяраў

Як паведамілі ў пятніцу ўлады Нідэрляндаў, на гэтым тыдні былі вызначаныя асобы яшчэ 26-і загінулых, 19 зь якіх — нідэрляндзкія падданыя.

Выступаючы ў чацьвер на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ паабяцаў вярнуць родным парэшткі ўсіх ахвяраў авіякатастрофы і іх рэчы, а таксама заявіў, што ўсе вінаватыя ў трагедыі стануць перад судом.

Міжнародныя судова-мэдычныя экспэрты, групу якіх узначальваюць Нідэрлянды, у жніўні прыпынілі пошукавыя працы на месцы падзеньня самалёта з-за актывізацыі баявых дзеяньняў паміж сэпаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі ў гэтым раёне.

Матэрыялы першаснага расьсьледаваньня экспэртаў пацьвярджаюць вэрсію пра тое, што «Боінг-777» быў зьбіты зэнітнай ракетай.

Украіна і Захад абвінавачваюць у гэтым прарасейскіх сэпаратыстаў. Масква адхіляе ўсе абвінавачваньні і ўскладае адказнасьць за авіякатастрофу на Кіеў.

У выніку падзеньня малайзійскага лайнэра загінулі 298 чалавек, у тым ліку 193 падданых Нідэрляндаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG