Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G7 вітае «менскія дамоўленасьці» і заклікае Расею вывесьці войскі з Украіны


«Вялікая сямёрка» (G7) вітала «менскія дамоўленасьці» аб спыненьні агню ў Данбасе, назваўшы іх «важным шанцам» для знаходжаньня палітычнага рашэньня канфлікту.

У заяве Вялікабрытаніі, Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі і ЗША, апублікаванай 25 верасьня, асуджаецца парушэньне рэжыму перамір’я, абвешчанага 5 верасьня і ўтрымліваецца заклік да Расеі адвесьці з Украіны усе свае войскі і зброю. G7 станоўча ацаніла прыняцьце закона аб так званай «амністыі» і «спэцыяльным статусе» некаторых раёнаў Данбасу і павіншавала Ўкраіну з ратыфікацыяй пагадненьня аб зоне свабоднага гандлю з ЭЗ, некаторыя пункты якой адкладзеныя да 2015 года.

«Група сямі» заявіла, што санкцыі супраць Расеі могуць быць зьнятыя ў выпадку поўнага выкананьня «менскіх дамоўленасьцей» аб спыненьні агню. 19 верасьня ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны прынялі Мэмарандум аб выкананьні палажэньняў Менскага пратаколу ад 5 верасьня аб кроках, накіраваных на імплемэнтацыю Мірнага пляна прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і ініцыятыў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Мэмарандум ўключае ў сябе дзевяць пунктаў, у якіх гаворыцца, у прыватнасьці, аб агульным спыненьні прымяненьня зброі і забароне на ўжываньне ўсіх відаў зброі і любых наступальных дзеяньняў, а таксама абмен палоннымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG