Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: Санкцыі супраць Расеі нельга скасоўваць, пакуль яна ня вызваліць Крым і Данбас


Арсеній Яцэнюк
Арсеній Яцэнюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк заклікаў краіны сьвету не адмяняць санкцыі супраць Расеі, пакуль Кіеў не адновіць кантроль над усёй тэрыторыяй краіны, уключаючы Крым.

Пра гэта Яцанюк заявіў на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.

Яцанюк патрабуе, каб Расея вывела свае войскі з усходу Ўкраіны, «спыніла пастаўкі кіраваных Расеяй тэрарыстаў» і пачала «рэальныя мірныя перамовы». Украінскі прэм’ер дадаў, што Расея павінна прытрымлівацца ўсіх 12 пунктаў падпісанага ў Менску 5 верасьня дакумэнта аб спыненьні агню, а не «выбіраць з мэню вішню».

«Дазвольце мне наўпрост зьвярнуцца да расейскага прэзыдэнта: спадар Пуцін, вы можаце перамагчы войскі, але вы ніколі не пераможаце народ, адзіны ўкраінскі народ», — сказаў Яцанюк.

Украінскі прэм’ер выступаў неўзабаве пасьля прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, які адзначыў, што Вашынгтон можа аслабіць санкцыі, калі Масква будзе прытрымлівацца пагадненьня аб спыненьні агню. Гаворачы пра крызіс ва Ўкраіне, амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне аспрэчваюць пасьляваенны парадак. Ён падкрэсьліў, што пагадненьне аб спыненьні агню ва Ўкраіне можа прынесьці мір, «калі Расея пагодзіцца на яго». Абама заявіў, што «калі Расея пойдзе па тым шляху, які пасьля халоднай вайны прывёў да пэрыядаў росквіту расейскага народу, тады мы ліквідуем нашы санкцыі і будзем вітаць ролю Расеі ў вырашэньні агульных праблемаў». Прэзыдэнт дадаў, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі будуць падтрымліваць украінцаў, «якія разьвіваюць сваю дэмакратыю і эканоміку».

Расея адмаўляе свой наўпросты ўдзел у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны, у тым ліку накіраваньне ва Ўкраіну сваіх рэгулярных войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG