Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Данецка эвакуіруюць унівэрсытэт


Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны шукае «разьмешчанае кампактна» памяшканьне для пераносу навучальнага працэсу Данецкага нацыянальнага ўнівэрсытэта.

Пра гэта паведаміў міністар адукацыі і навукі Ўкраіны Сяргей Квіт.

«Міністэрства адукацыі і навукі цяпер працуе над праектам пераводу Данецкага нацыянальнага ўнівэрсытэта ў адзін з іншых рэгіёнаў Украіны. Ягоны рэктар, пераважная большасьць студэнтаў і выкладчыкаў занялі прынцыповую патрыятычную пазыцыю. Яны хочуць захаваць свой унівэрсытэт як інстытут, які мае ўласныя акадэмічныя традыцыі, і разьвіваць у далейшым », — напісаў міністар на сваёй старонцы ў Facebook.

Калектыў Данецкага нацыянальнага ўнівэрсытэта просіць Кабінэт міністраў Украіны эвакуіраваць навучальную ўстанову. 24 верасьня студэнты, выпускнікі, асьпіранты і выкладчыкі ВНУ плянавалі пікетаваць ўрадавы будынак, патрабуючы актыўных дзеяньняў, але пакуль вырашылі перанесьці сваю акцыю.

Баевікі групоўкі «ДНР», як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, вырашылі перападпарадкаваць ВНУ, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях. Працэс гэты складаецца ў наведваньні групай узброеных баевікоў унівэрсытэтаў, акадэмій або інстытутаў. Падчас такіх «візытаў» «міністар адукацыі ДНР» Ігар Касьцёнак адхіляе рэктараў і распавядае пра новыя правілы, паводле якіх цяпер маюць працаваць адукацыйныя ўстановы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG